книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
Рассмотрение договора купли - продажи в римском праве 354 ( Реферат, 20 стр. )
Рассмотрение договора купли - продажи в римском праве 2005-20 ( Реферат, 20 стр. )
Рассмотрение и изучение внешней политики Юстиниана ( Курсовая работа, 33 стр. )
Рассмотрение идеала республики в политической концепции Цицерона ( Реферат, 17 стр. )
Рассмотрение конституционно-правовой легитимации авторитарной власти в период протектората Кромвеля ( Реферат, 18 стр. )
Рассмотрение ленного права по данным Саксонского зерцала - главного документа средневековой Германии ( Реферат, 9 стр. )
Рассмотрение обязательственного права и его общей характеристики ( Реферат, 14 стр. )
Рассмотрение основных правовых систем современности ( Курсовая работа, 38 стр. )
Рассмотрение основных древнейших источников права Древнего Рима ( Реферат, 21 стр. )
Рассмотрение особенностей реальных контрактов ( Контрольная работа, 20 стр. )
Рассмотрение особенностей становления и развития средневекового мусульманского права ( Реферат, 24 стр. )
Рассмотрение особенностей государства и права в Римской империи ( Реферат, 10 стр. )
Рассмотрение особенностей принятия конституции в Бразилии и во Франции ( Реферат, 18 стр. )
Рассмотрение особенностей государства и права в Римской империи ( Реферат, 10 стр. )
Рассмотрение положения основных категорий населения Древнего Рима ( Курсовая работа, 28 стр. )
Рассмотрение понятий и видов владения в римском праве ( Реферат, 19 стр. )
Рассмотрение понятия и процесса рецепции римского права в средневековой Европе в эпоху Возрождения 2004-13 ( Контрольная работа, 13 стр. )
Рассмотрение понятия и процесса рецепции римского права в средневековой Европе в эпоху Возрождения ( Контрольная работа, 13 стр. )
Рассмотрение правового положения римских граждан, латинов, перегринов ( Реферат, 19 стр. )
Рассмотрение правового статуса римских граждан в государстве Древнего Рима ( Реферат, 20 стр. )
Рассмотрение римского права и государства царского периода. ( Реферат, 18 стр. )
Рассмотрение создания, причин появления, содержания ГГУ. ( Курсовая работа, 26 стр. )
Рассмотрение сословно-варновой структуры древнеиндийского общества ( Реферат, 19 стр. )
Рассмотрение французской буржуазной революции, изучение ее законодательства в этот период ( Курсовая работа, 30 стр. )
Рассмотрите условия действительности договоров и способы их обеспечения в римском праве классического периода ( Контрольная работа, 9 стр. )

1. Сацыяльна-эканамічны стан беларускіх земляў у складзе Польшчы.

2. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі: БРА, КПЗБ, БПСР

3. Нацыянальна-дэмакратычны і асветніцкі рух палітычных партый і арганізацый: БХД, БСРГ, ТБШ, Пасольскі клуб

4. Пачатак ІІ Сусветнай вайны і ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя пераўтварэнні новай улады ў 1939 - 1941 гг.

5. Растлумачце сэнс наступных тэрмінаў: камасацыя, асаднік, гміна, санацыя.

Рыжская дамова 1921 года.

Спіс літаратуры

Рыжскі мірны дагавор 1921, пагадненне пра спыненне савецка-польскай вайны 1920 і нармалізацыю адносін. Заключаны 18 сакавіка 1921 у Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога.

У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай 98 815 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з із беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.

У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю - продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю - аб'яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў - сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) - да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.

Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12-14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.). Сярэдняя заработная плата рабочага на заходнебеларускіх прадпрыемствах складала каля 68 % ад заработнай платы рабочага ў Цэнтральнай Польшчы. Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 - 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 - 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 - 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.

Заходняя Беларусь разглядалася Польскімі ўладамі адсталай ускраінай польскай дзяржавы, у якой урадавыя колы бачылі толькі крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і рынак збыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго, у планах Польшчы ёй прызначалася роля ваеннага плацдарма ў выпадку вайны з СССР. Новыя фабрыкі і заводы ў Заходняй Беларусі не будаваліся. Большасцю прамысловых прадпрыемстваў былі дробныя фабрыкі і заводы, якія займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Пераважалі харчовая і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці. Рабочыя працавалі па 12-14 гадзін, а атрымлівалі зарплату ў 1,5-2 разы меншую, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі: плошчы лясоў змяншаліся, асабліва бязлітасна знішчапася Белавежская пушча. Больш за 80% насельніцтва Заходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай. Але ў сялян было мала зямлі, і таму ў пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэформы, якія ўключалі продаж часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі - парцэлямі, камасацыю - звядзенне ў адзін надзел дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар. Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі ваеннымі каланістамі-асаднікамі, большасць якіх складалі польскія афіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую плату зямельныя ўчасткі ад 15 да 45 га. Памешчыкі, кулакі і асаднікі жорстка эксплуатавалі сялян, якія бяднелі і масава разараліся. Многія з сялян выязджалі ў пошуках лепшай долі ў краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Канаду.

Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Т.С.Марцуля. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - 464 с.

Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917-1922) - Мн.: БелНДІДАС. - 398 с.

Ладысеў, У.Ф. Рыжскі мірны дагавор: перамога савецкай дыпламатыі ці паражэнне /У.Ф.Ладысеў// Беларускі Гістарычны Часопіс. - 2001. - № 3. - С. 23-29.

Палітычныя партыі Беларусі: Дапам. для вывучаючых гісторыю Беларусі. - Мн.: Згода, 1994. - 262 с.

Шарова, Н.С. Гісторыя Беларусі. Матэрыялы да экзамену. /Н.С.Шарова. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. - 124 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»