Апошнім часам паняцці "нацыянальнаы характар", "этнічны характар" становяцца менш папулярнымі.
Па-першае, усе больш відавочна, што "характар" этнасу з'яўляецца не сумай асобасных рыс этнафораў, а грамадска абагульненым выражэннем тыповых характарыстык, якія ў розных ступенях і спалучэннях прысутнічаюць у значнай колькасці членаў этнасу.
Па-другое, спроба разглядаць нейкія рысы як набытак этнічных злучэнняў беспадстаўная з прычыны рознага ўвасаблення адных і тых жа рыс у розных этнасаў і нават аднаго і таго ж этнасу ў розныя гістарычныя эпохі.
Па-трэцяе, спроба выбудаваць патэрн нацыянальнага характару прыходзіць у сутыкненне з праблемай адзінай характаралагічнай парадыгмы: больш карэктна гаварыць пра перасячэнне розных, хіба адносна ўзаемапрывязаных сістэм.
Ментальнасць (або менталітэт) можна яшчэ вызначыць і як глыбінны ўзровень калектыўнай і індывідуальнай свядомасці, на якую ў немалой ступені ўплываюць і бессвядомыя, ці падсвядомыя імпульсы. Пры гэтым ментальнасць фарміруецца ў залежнасці ад этнакультурных асаблівасцей, традыцый, сацыяльных структур, і ў той жа час яна сама іх пэўным чынам фарміруе, выступаючы як цяжкавытлумачальны выток культурна-гістарычнай эвалюцыі. Увогуле, на складванне і эвалюцыю менталітэта так ці інакш ўздзейнічаюць як прыродна-біялагічныя фактары (генатып чалавека, агульны генафонд народа, ландшафт і клімат месца пражывання), так і сацыяльныя (адметныя рысы сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, культурнага жыцця, асаблівасці сацыяльнай стратыфікацыі, сацыялізацыі і адаптацыі індывідаў, груп насельніцтва да канкрэтных абставін свайго жыцця і інш.).
|
1. Калеснік, У. Менталітэт - птушка крыўдлівая //Крыніца. Штомесячны культуралагічны часопіс. - 1996. - С.28 - 31.
2. Майхровіч, А.С. Нацыянальныя духоўныя традыцыі і беларуская ідэя / А.С.Майхровіч //Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на заходзе ХХ стагоддзя. - Мн., 1998. - 153 с.
3. Мельнікаў, А. Характар і менталітэт беларусаў/А.Мельнікаў// Беларуская думка. - 1997. - № 7. - С. 34-37.
4. Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. Мінск: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. - С. 97 - 100.
|