книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
Сущностные характеристики гражданского общества и его основные элементы. Признаки гражданского общества ( Реферат, 14 стр. )
Сущность и функции права ( Курсовая работа, 57 стр. )
Сущность "государственной власти" в российском законодательстве ( Реферат, 14 стр. )
Сущность власти и социальных норм поведения в первобытном обществе ( Курсовая работа, 16 стр. )
СУЩНОСТЬ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА ( Реферат, 7 стр. )
Сущность государства ( Курсовая работа, 29 стр. )
Сущность государства, его основные типы и функции ( Курсовая работа, 29 стр. )
Сущность государства ( Курсовая работа, 31 стр. )
Сущность государства: общечеловеческое и классовое начала ( Реферат, 15 стр. )
Сущность государства, его признаки в контексте современных концепций юридической науки ( Курсовая работа, 30 стр. )
Сущность государства-общечеловеческое и классовое-курсовая ( Курсовая работа, 41 стр. )
Сущность и виды юридических понятий ( Контрольная работа, 16 стр. )
Сущность и значение правопорядка; его взаимосвязь с законностью.21 ( Курсовая работа, 33 стр. )
Сущность и основные функции права ( Реферат, 26 стр. )
Сущность и принципы права ( Курсовая работа, 27 стр. )
Сущность и содержание правовой реформы ( Курсовая работа, 28 стр. )
Сущность и типы государства ( Реферат, 19 стр. )
Сущность и функции права 13 ( Курсовая работа, 25 стр. )
СУЩНОСТЬ И ФУНКЦИИ ПРАВА ( Курсовая работа, 34 стр. )
Сущность и функции права ( Курсовая работа, 35 стр. )
СУЩНОСТЬ И ФУНКЦИИ ПРАВА 14 ( Курсовая работа, 32 стр. )
Сущность источников права ( Реферат, 20 стр. )
Сущность механизма государства ( Курсовая работа, 37 стр. )
Сущность понятий "гражданское общество" и "правовое государство", а также процесс и перспективы развития правового государства в нашей стране ( Курсовая работа, 32 стр. )
Сущность понятия правовых отношений и предпосылки их возникновения ( Курсовая работа, 29 стр. )

1. Асноўныя тэндэнцыі ўнутранага развіцця дзяржавы і знешнепалітычная сітуацыя ў другой палове XVI - XVIII стст. 2

2. Немагчымасць Рэчы Паспалітай абараніць свой суверэнітэт у канцы XVIII ст. 4

3. Падзелы Рэчы Паспалітай 8

Спіс літаратуры 13

Заняпад, а ўслед за ім і знікненне з карты Еўропы некалі магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын.

Шматлiкiя войны знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна. Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), вайной з украінскім казацтвам (1648-1654) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржаве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкiнулі на дзесяткi гадоў назад яе ў эканамічным развiццi.

Шэраг прычын заняпаду Рэчы Паспалітай быў закладзены ў самім яе грамадскім і дзяржаўным ладзе. У той час, як суседнiя дзяржавы перажывалi ўздым i пашыралi свае тэрыторыi, Рэч Паспалiтая "трымалася беспарадкам". Яна апынулася ў стане поўнай анархii i бязладдзя, якiя сталi вынiкам злоўжывання "залатымi шляхецкiмi вольнасцямi". У боязі згубiць свае правы і прывілеі літвінска-польская шляхта рашуча супрацiўлялася любым рэформам. Прынцып "непарушнасцi" палiтычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў Канстытуцыi 1669 г.: "... нiякая навiна ў Рэчы Паспалiтай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння i вялiкiх рэвалюцый". Палiтычная праграма лiтвiнскай шляхты зводзiлася да адзiнага найгалоўнейшага патрабавання - "nihil novi" - нiчога новага.

Для дасягнення сваiх мэт i абароны сваiх правоў шляхта на чале з магнатамi аб'ядноўвалася ў канфедэрацыi (узброеныя палiтычныя саюзы), а тыя пераходзiлi ў рокашы (мяцяжы). У той час iснавала прыказка: "Шляхцiч на агародзе роўны ваяводзе". "Залатая вольнасць" абарочвалася самавольствам, беспарадкамi, анархiяй, асаблiва ў перыяды бескаралеўя. Калi ў Еўропе мацнелi абсалютысцкiя манархii, то ў Рэчы Паспалiтай, наадварот, адбывалася аслабленне каралеўскай улады. Выбарнасць караля, якi мусiў гарантаваць шляхце ўсё большыя ўступкi, хутка прывяла да канцэнтрацыi ў яе руках фактычна поўнай заканадаўчай i выканаўчай улады.

Разам з аслабленнем цэнтральнай улады ўзмацнялася магутнасць буйнейшых зямельных магнатаў, якія ператварылiся па сутнасцi ва ўдзельных князёў. Радзiвiлы, Сапегi, Вiшнявецкiя акружылi сябе шматлюднымi, поўнымi залежнай шляхты дварамi, якiя здзiўлялi сучаснiкаў сваiм багаццем. Заможныя i ўплывовыя магнаты мелi прыватнае войска (так званыя "надворныя харугвы"), з дапамогай якога вялi памiж сабой барацьбу за ўплыў у дзяржаве. Iх землi вартавалi шматлiкiя замкi-крэпасцi, нярэдка больш сучасныя i ўмацаваныя, чым дзяржаўныя. Эканамiчна адасобленыя ўладаннi ўяўлялi своеасаблiвыя "дзяржавы ў дзяржаве". У XVII i XVIII стст. магнатэрыя стала рашаючай сiлай у краiне, яна фактычна кiравала дзяржавай цi, дакладней, сваiмi непамернымi амбiцыямi вяла яе да скону. У сваiх бойках за першынство магнаты ўсё часцей звяртаюцца за падтрымкай да iншаземных дзяржаў. У канцы XVII - пачатку XVIII стст. амбiцыi магнацкiх родаў у ВКЛ даходзяць да ўзброенага сапернiцтва, перарастаюць у грамадзянскiя войны.

Рашаючую ролю ў гэтай барацьбе адыгралі Чартарыйскія. Яны выставілі прэтэндэнтам на прастол літоўскага стольніка Станіслава Аўгуста Панятоўскага. За трон змагаліся: віленскі ваявода Караль Радзівіл, вялікі літоўскі гетман Масальскі, генерал літоўскіх войскаў Міхал Агінскі. У Польшчы сярод прэтэндэнтаў была групоўка Патоцкіх, саксонскую групоўку прадстаўляў граф Браніцкі. Усе яны шукалі падтрымку ў суседніх дзяржаў: Чартарыйскія і Масальскія - у Расіі, Патоцкія і Радзівілы - у Францыі і Прусіі, Браніцкі - у Францыі і Аўстрыі. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед.

Рэч Паспалітая, якая з 60-х гг. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. І разбор яе суседнімі дзяржавамі не быў гістарычнай наканаванасцю. Але першыя памкненні палітычных рэформ прывялі да выбуху незадавальнення з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады. А ўладу ў тагачасных абставінах падносілі на сваіх штыках суседнія Расія і Прусія. Слабасць цэнтральнай улады і шляхецкая анархія, слабыя сувязі паміж рознымі часткамі дзяржавы, рэзкія сацыяльныя канфлікты, канфесійныя і этнічныя супярэчнасці - усё гэта рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседзяў.

Такім чынам, першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай - Люблінская унія - гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаваў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Трэцім вытокам палітычнага крызісу з'явілася рэлігійная палітыка. Берасцейская унія не дала жаданых вынікаў. Чацьверты выток палітычнага крызісу - спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з фэадальным. Хмяльніччына нанесла заўважны ўрон палітычнай моцы Рэчы Паспалітай. Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу - барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагодздзя ў Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі супернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 годзе сойм (пад націскам расейскіх войскаў) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

1. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Доўнар Т.І. Издательство Амалфея. - 2009. - 400 с.

2. Гiсторыя Беларусi: Вучэб дапам. У 2ч. Ч.1 Ад старажытных часоў - па люты 1917г. / Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль, I.Л. Качалаў i iнш.: Пад рэд. Я.К. Новiка, Г.С.Марцуля. - 2-е выд., перапрац. i дап. - Мн.: Унiверсiтэцкае, 2006. - 416 с.

3. Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай /А.П.Грыцкевіч// Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1973. - № 6. - С. 65 - 73.

4. Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. /У.М.Ігнатоўскі - Мн.: Беларусь, 1992. - 190 с.

5. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдакцыйная калегія : М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) і інш.]. - Мінск: Беларусь, 1994. - 527 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»