книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
Русь Новгородская. Русь Московская ( Курсовая работа, 25 стр. )
Русь под татаро-монгольским игом ( Реферат, 15 стр. )
Рыцарская литература и романтизм в зарубежной литературе ( Контрольная работа, 15 стр. )
Рыцарское вооружение: наступательное и оборонительное ( Курсовая работа, 26 стр. )
Рычаг Архимеда - древнейший вклад в строительную технику ( Реферат, 11 стр. )
Рэформа П. Д. Кісялёва (Белоруссия) ( Курсовая работа, 30 стр. )
С начала 1921 г. главными в жизни страны стали задачи мирного строительства 757рп ( Контрольная работа, 8 стр. )
С т о л ы п и н с к а я а г р а р а я р е ф о р м а ( Реферат, 13 стр. )
С.М. Соловьев о Петре 1 и его реформах ( Контрольная работа, 17 стр. )
С.Ю.Витте как государственный деятель и администратор. ( Реферат, 13 стр. )
Самозванчество, провинциальное самозванчество е354122 ( Контрольная работа, 18 стр. )
САМУРАИ КАК ВОЕННОЕ СОСЛОВИЕ ЯПОНИИ 2009-24 ( Реферат, 24 стр. )
САМУРАИ КАК ВОЕННОЕ СОСЛОВИЕ ЯПОНИИ ( Курсовая работа, 24 стр. )
САУДОВСКАЯ АРАВИЯ И СЕВЕРНЫЙ КАВКАЗ В 90-Е ГОДЫ ХХ ВЕКА ( Дипломная работа, 87 стр. )
Сахаров Андрей Дмитриевич ( Реферат, 20 стр. )
Сацыяльна-эканамичнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ( Контрольная работа, 12 стр. )
Сацыяльна-эканамичнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага (Украина) ( Контрольная работа, 12 стр. )
Сбалансированное развитие сфер АПК е344242 ( Контрольная работа, 13 стр. )
Сборник практических заданий по предмету "История государства и права России" код (РИ-93) ( Контрольная работа, 38 стр. )
СВАДЕБНЫЕ И ПОГРЕБАЛЬНЫЕ ОБРЯДЫ ДРЕВНЕГО КИТАЯ 70щрпс ( Контрольная работа, 25 стр. )
СВАДЕБНЫЕ И ПОГРЕБАЛЬНЫЕ ОБРЯДЫ ДРЕВНЕГО КИТАЯ 46774 ( Контрольная работа, 28 стр. )
Свободы, права, обязанности и гражданское состояние жителей России 2й4224 ( Контрольная работа, 28 стр. )
Святополк 3533 ( Курсовая работа, 30 стр. )
Святослав (около 945 - 972) ( Контрольная работа, 7 стр. )
Святослав и Калокир. Святослав и Цимисхий. Крещение Руси ( Реферат, 22 стр. )

ПЛАН

Уводзіны

І. Пашырэнне зямельнай уласнасці месных феадалаў у 16-17 стст.

1.1. Земляробства і іншыя віды сельскай гаспадаркі ў 16-17 стст.

1.2. Дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі ў 16-17 стст.

1.3. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў

1.4. Склад пануючага класу ў Беларусі

ІІ. Формы феадальнай эксплуатацыі і асаблівасці залежнасці сялян

ІІІ. "Валочная памера" 1557 г. і яе ўплыў на становішча сялян

3.1. Арганізацыя фальваркаў

3.2. Катэгорыі залежнасці сялян

ІV. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Аграрнае пытанне з'яўляецца адной з найважнейшых праблем вывучэння гісторыі Беларусі. Нягледзячы на ўсе дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі зямля па-ранейшаму застаецца найважнейшым сродкам вытворчасці і ад вырашэння аграрнай праблемы залежыць забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці - сыравінай.

Актуальнасць вывучэння дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што даследаванне гісторыі беларускага сялянства мае вялікае навуковае значэнне, дазваляе пашырыць разуменне дзеяння агульных заканамернасцяў, уласцівых феадальнаму спосабу вытворчасці, а з іншаа боку зразумець у чым выяўлялася своеасаблівасць феадальнага ладу ў канкрэтна-гістарычных умовах Беларусі, што своеасаблівага ўнесла беларуская эканоміка ў агульны працэс станаўлення і развіцця феадальнага спосабу вытворчасці.

У 20 - 80-я гг. ХХ стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і плённа распрацоўваліся праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага. Добра распрацаванымі ў гістарыяграфіі Беларусі з'яўляюцца праблемы становішча сялян, іх павіннасцяў і падаткаў. Адпаведна на высокім узроўні ў рэцэнзуемай кнізе разгледжаны пытанні запрыгоньвання сялянства ў XIV-XVI ст. (М.Ф.Спірыдонаў), зменаў, якія адбываліся ў іх становішчы ў наступныя часы (З.Ю.Капыскі, В.І.Мялешка, П.А.Лойка, У.А.Сосна). На жаль, некранутай засталася тэма сялянаў, якія жылі на землях, што належалі гарадам ці асобным мяшчанам.

Розныя феадальныя павіннасці сялян аналізуюцца М.Ф.Спірыдонавым, З.Ю.Капыскім, В.Ф.Голубевым і П.А.Лойкам. Добра паказаны пераход ад пазямельнага абкладання паншчынай праз падымнае да падушнага.

З тэмай землеўладання і павіннасцяў цесна звязаны сюжэты па аграрных рэформах. Выразнасць, з якой выкладзены сутнасць рэформы сярэдзіны XVI ст. і асаблівасці яе правядзення выкладаецца ў працы М.Ф. Спірыдонава.

Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца даследаванне станаўлення фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян.

Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі былі вылучаны наступныя задачы:

1. Разгледзець асаблівасці зямельнай уласнасці месных феадалаў у 16-17 стст.;

2. Даследаваць формы феадальнай эксплуатацыі і асаблівасці залежнасці сялян;

3. Вывучыць асаблівасці правядзення "Валочнай памеры" 1557 г. і яе ўплыў на становішча сялян;

4. Вызначыць асноўныя этапы юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян.

Прадметам даследавання з'яўляецца развіццё гістарычных падзей сярэдзіны 16-17 стагоддзяў.

Аб'ектам даследавання - станаўленне фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян.

І. Пашырэнне зямельнай уласнасці месных феадалаў у 16-17 стст.

1.1. Земляробства і іншыя віды сельскай гаспадаркі ў 16-17 стст.

У разглядаемы перыяд на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці - зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі - борніцтва, паляванне, рыбалоўства.

Прылады земляробчай працы - драўляная двурогая саха, плуг, барана - па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі - нарогі - ў сахі).

Агратэхніка - двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства ў выглядзе падсекі.

Асноўная сельскагаспадарчая культура - жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках - сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры - лён, каноплі. Прысядзібныя агароды - неад'емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку.

Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе - коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй - гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва [4, с. 128].

Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця - прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак - выраблялася ў сям'і.

Разам з сельскай гаспадаркай шпаркімі тэмпамі развіваліся рамяство і гандаль. Іх цэнтрамі сталі гарады і мястэчкі (паселішчы гарадскога тыпу). Падзяляліся гарады на дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія. Самымі буйнымі з іх былі Вільня, Полацк, Магілёў, Смаленск,

Спіс літаратуры

1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мн.: "Экаперспектыва", 2000. - 319 с.

2. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Менск, 1936 Т І Голубеў В Ф Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст Мн , 1992. - 423 с.

3. Гicторыя Беларусi ў кантэксце сусветных цiвiлiзацый. /Пад рэд. В.I. Голубовiча.-Мн., 2005, - 584 с.

4. Гicторыя Беларусi: у 2ч. /Под рэд. Новiка Я.К., Марцуля Г.С. -Мн., 1998. - 400 с.

5. Гісторыя сялян Беларусі: У 3 т. Т.1. Гісторыя сялян Беларусі ад старажытнасці да 1861 года /Анішчанка Я.К., Галенчанка Г.Я./Пад рэд. В.І.Мялешкі. Мн.: Бел. навука, - 1997, - 431 с.

6. Доўнар, А.Б. Сацыяльна-эканамічнае становішча сялян-слуг дзяржаўных і прыватных уладанняў на беларускіх землях у другой палове XVI - сярэдзіне XVIII ст.: Аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук: 07.00.02 / А.Б. Доўнар; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мінск, 2004. - 22 с.

7. История Беларуси. Учеб. пособие /Под ред. Кохановского А.Г. и Яновского О.Я. -Мн., 1997. - 448 с.

8. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. - Мн. 2002. - 592 с.

9. Лойка П. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI - першай трэці XVII ст. Мінск, 2002. - 284 с.

10. Нарысы гiсторыi Беларусi. /Пад рэд. М.П. Касцюка: У 2-х ч. Мн. 1994, 1995. - 500 с.

11. Похилевич, Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI-XVIII вв. / Д.Л. Похилевич / Львов. ун-т. - Львов, 1957. - 426 с.

12. Риер, Я. Г. Аграрный мир / Я. Г. Риер. Мінск : Беларуская навука. 2002. 442 с.

13. Саракавiк, I. А. Гiсторыя Беларусi у кантэксце сусветнай гiсторыi. Мн., 2006. - 456 с.

14. Спиридонов, М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV-XVI вв.) / М.Ф. Спиридонов - Минск: Наука и техника, 1993. - 342 с.

15. Хрестоматия по истории Белоруссии: с древнейших времен до 1917 г. /А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. - Мн., 1977. - 469 с.

16. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси: Учеб. пособие. 2-е изд., перераб. и доп. -Мн.: Вышэйшая школа, 2004. - 463 с.

17. Эканамічная гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік /В.І.Галубовіч, Р.І. Ермашкевіч, Г.П. Бушчык і інш. Пад рэд. праф. В.І. Галубовіча. - Мн.: ВП "Экаперспектыва". - 454 с.

18. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.3. Гімназіі - Кандэнцыя / Беларус. Энцыклапедыя /Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: Бел ЭН, - 1996, - 527 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»