книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
О романе М.А. Булгакова "Мастер и Маргарита" 6353аа ( Курсовая работа, 32 стр. )
Обзор литературы ( Реферат, 5 стр. )
ОБРАЗ "МАЛЕНЬКОГО ЧЕЛОВЕКА" В РОМАНЕ Ф.СОЛОГУБА ( Курсовая работа, 35 стр. )
ОБРАЗ "МАЛЕНЬКОГО ЧЕЛОВЕКА" В РОМАНЕ Ф.СОЛОГУБА 2010-39 ( Курсовая работа, 39 стр. )
ОБРАЗ ГОЛОВНОГО ГЕРОЯ В РОМАНІ ВАЛЬТЕРА СКОТТА "УЕВЕРЛІ" (Украина) ( Реферат, 23 стр. )
Образ дороги в "Мертвых душах" Н.В.Гоголя 623 ( Контрольная работа, 21 стр. )
Образ дороги в русской литературе ( Контрольная работа, 14 стр. )
Образ женщины в ранней лирике А.Блока ( Контрольная работа, 16 стр. )
образ женщины и тему любви в лирике А.Блока. ( Контрольная работа, 27 стр. )
Образ и характеристика интерьера в произведениях А.С. Пушкина ец34242 ( Контрольная работа, 18 стр. )
Образ Калифорнии в романе Дж. Стейнбека "Гроздья гнева" ( Дипломная работа, 76 стр. )
Образ Маргариты в романе М.Булгакова "Мастер и Маргарита" ( Контрольная работа, 24 стр. )
Образ Маши Мироновой в повести Пушкина "Капитанская дочка" ( Контрольная работа, 4 стр. )
Образ Москвы в английской литературе ( Контрольная работа, 22 стр. )
ОБРАЗ МОСКВЫ В ПРОИЗВЕДЕНИЯХ БУНИНА ( Курсовая работа, 27 стр. )
Образ Петербурга в произведениях русских авторов ( Курсовая работа, 35 стр. )
Образ Петербурга в романе Ф.М. Достоевского «Преступление и наказание» ( Реферат, 27 стр. )
Образ пророка у Пушкина и Лермонтова ( Контрольная работа, 9 стр. )
Образ пространства в повести В.С.Маканина 64533 ( Контрольная работа, 23 стр. )
Образ солнца в переложении псалмов Державина и Капниста ( Реферат, 5 стр. )
Образ Сони Мармеладовой в христианской мысли Ф.М. Достоевского ( Контрольная работа, 9 стр. )
Образность поэзии З.Гиппиус 2354кы ( Контрольная работа, 22 стр. )
Образы в дооктябрьской лирике Маяковского ( Контрольная работа, 7 стр. )
ОБРАЗЫ ГЛАВНЫХ И ВТОРОСТЕПЕННЫХ ПЕРСОНАЖЕЙ В ПОВЕСТИ И.С. ТУРГЕНЕВА "ВЕШНИЕ ВОДЫ" ( Курсовая работа, 20 стр. )
Образы женщин-казачек в романе М. Шолохова "Тихий Дон" ( Реферат, 11 стр. )

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..2

I. ГЛАВА. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………………..5

1.1. З гісторыі стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ………………………………………………………….5

1.2. Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры………………………………………………………….7

ІІ. ГЛАВА. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………….12

2.1. Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў……………………………………………………………………..12

2.1.1. Характарыстыка і адметнасці дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе" В.Я.Ляшук……………………….12

2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе…………………………………………….16

2.2. Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў…………………………………………………………19

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………..22

СПІС ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………………….24

У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы. Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару (прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.). Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала неабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў з'яўляецца адной з важных стратэгічных задач па развіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення.

Менавіта важнае месца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнай адукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы.

Калі гаварыць пра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыць некаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы.

Так вывучэннем пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік А.І.Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасці навукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці.

Звяртаючыся непасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і вучняў, варта адзначыць некаторыя працы.

У 60-я гады плённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі "Янка Купала. Жыццё і творчасць", "Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка"; а таксама ў сааўтарстве з Міцкевічам Д. "Жыццё для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа", "Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа".

У гэты час былі створаны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасці знакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў Ю.С., Фіглоўская Л.І., П.Броўка; Я.Купалы - Ул.Ф.Луцэвіч, І.Жыдовіч, Івашын В.; Максіма Багдановіча - Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А., Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354].

Акрамя таго, вельмі карыснымі з'яўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры, асобным жанрам або творам.

Для ілюстрацыі вучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобных твораў можна прывесці наступныя працы: "Вялікі свет маленькіх Куранёў: "Палеская хроніка" І.Мележа" (В.Локун), Загадка беларускай "Энеіды" (Г.Кісялёў), "А праўда мне ўсяго дарожай…" Перачытваючы "Новую зямлю" (У. Казбярук), "Твор на штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М.Багдановіча "Пагоня" (Клышка А.).

Асобным перыядам ў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: "Беларсукая дакастрычніцкая драматургія" (С.Лаўшук), "Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе: Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя" ( Р.Семашкевіч), "Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30- гадоў", "Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў" (М.Мішчанчук), "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 - 1980" (М. Лазарук).

Акрамя гэтага, выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням тэорыі літаратуры: "Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў" (Лазарук М.А, Ленсу А.Я., Мн., 1996), "Тэорыя літаратуры" (Лазарук М.А. Мн., 1971), "Паэтычны слоўнік" (Рагойша В.П., Мн., 1987), "Уводзіны ў літаратуразнаўства" (Майсейчык А.)

Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі.

У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы:

- Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме;

- Разгледзець гісторыю стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры;

- Даць характарыстыку і адзначыць асноўныя асаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.

Аб'ектам вывучэння з'яўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.

Прадметам вывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.

1. Беларуская літаратура ХІ - ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / А.І.Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І.Навуменка і інш. - Мн.: "Аверсэв", 2001. - 415 с.

2. Бельскі А.І. Вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры: структура, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці// Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу", - 2008, - №2, С. 3-11.

3. Бугаёў Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І. Верціхоўская, В.У.Верціхоўская. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 284 с.

4. Быкоўскі П. Карысны дапаможнік (На кн. Самцэвіч В., Зомерфельд Е., Мазінг М. Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў. Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сярэдняй школы)// Сав. школа, - 1953, №6, С. 81-82.

5. Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурныя працэсы. - Мн., 1983, - 363 с.

6. Івашын В. Актуальныя праблемы літаратурнай адукацыі// Беларуская мова і літаратура ў школе, - 1991, - №9, С. 10-13.

7. Івашын Васіль. Характэрныя асаблівасці беларускай літаратуры ХІ класа ў агульнай сістэме літаратурнай адукацыі//Роднае слова, - 2006, - №10, С.3-5.

8. Івашын В.У. Некаторыя аспекты методыкі выкладання літаратуры ў школе// Беларуская мова і літаратура, - 2005, - №9, С.13-17.

9. Лявонава Е. Да праблемы вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусвету// Мова-літаратура-культура, матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск., 16-17 лістапада 2006 г., Мінск, - 2007, С. 603.

10. Лясун Людміла. Літаратура як чалавеказнаўства: Метад. парады да падручніка "Беларуская літаратура. 5 клас"// Роднае слова. - 2003, - №10, С.59-61.

11. Ляшук В.Я. І.Мележ ў школе: Дапаможнік для настаўніка.- Мн., 1981. - 126с

12. Марціновіч А. Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшніга дня: Літаратурна-крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. - Мн., - 1994, - 254 с.

13. Методыка беларускай літаратуры. Анатаваны бібліяграфічны дапаможнік 1906 - 1971 год. - Мн., "Выш.школа", - 1977, - 360 с.

14. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў пед. ін-таў/ Л.В.Асташонак, Ю.І.Валынец, В.Я.Ляшук і інш., - Мн.: Выш.шк., 1986 - 366 с.

15. Мішчанчук М.І. Навука пра літаратурны стан і перспектывы. - В кн. Мировоззрение и наука на рубеже третьего тысячелетия. - Брест, - 1999, - С.242 - 245.

16. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, - Мн., - 1995, - 466 с.

17. Праліска А.В. Каштоўны метадычны набытак // Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №11, - с. 54-56.

18. Рашэтнікава Н.Б. Метадычная спадчына як скарбніца навуковых ідэй// Беларускае літаратуразнаўства. Навукова-метадычны альманах. Вып. 1, - Мн., - 2005, с. 115 - 119.

19. Старычонак В.Дз. Беларуская літаратура: Дапаможнік для абітурыяентаў, Мн., - 1994, - 366 с.

20. Юрэвіч У. Слова вучыць і выхоўвае. Праграма і падручнікі. У кн.: Юрэвіч У. Абрысы. Выбр. літаратурна-крытычныя артыкулы, Мн., Маст-літ., - 1976, - 245-266 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»