книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
( Контрольная работа, 21 стр. )
«История государства и права России» код (РИ) ( Контрольная работа, 26 стр. )
«Революция в Кремле», приход Н.С. Хрущева к власти ( Контрольная работа, 16 стр. )
«Холодная война» ( Реферат, 19 стр. )
"АМЕРИКАНСКАЯ СИСТЕМА" КАК ОСНОВА "ГЛОБАЛЬНОЙ СТАБИЛЬНОСТИ" В УСЛОВИЯХ "ХОЛОДНОЙ ВОЙНЫ" 63563 ( Дипломная работа, 121 стр. )
"Билль о правах" 1689г. - основа британского конституционализма н5747 ( Контрольная работа, 15 стр. )
"Билль о правах" и основы правого статуса личности а335аа ( Контрольная работа, 16 стр. )
"Болезни цивилизации" 4 ( Контрольная работа, 14 стр. )
"Варяжский фактор" в образовании Древнерусского государства5 2007-22 ( Реферат, 22 стр. )
"Варяжский фактор" в образовании Древнерусского государства5 ( Реферат, 22 стр. )
"Великие люди древней Руси - Мономах" ( Реферат, 20 стр. )
"Внешняя политика Франции в конце XIX - начале XX веков" ( Дипломная работа, 105 стр. )
"Вторая техническая революция", ее воздействие на динамизм развития мирового хозяйства. кц2422 ( Контрольная работа, 17 стр. )
"Дворцовые перевороты": причины и последствия ( Реферат, 14 стр. )
"Зерно" как основная идея физиократов е35242 ( Контрольная работа, 14 стр. )
"ЗОЛОТОЙ ВЕК" РОССИИ ( Реферат, 25 стр. )
"Имя Россия" - шоу или скандал? ( Контрольная работа, 11 стр. )
"Имя Россия" - идеи и предшественники ( Контрольная работа, 11 стр. )
"Инженер - элитарность?... Элитарность!" (Белоруссия) ( Контрольная работа, 10 стр. )
"Истории государства Российского" Н.М. Карамзина ( Контрольная работа, 17 стр. )
"ИСТОРИЧЕСКИЕ СОБЫТИЯ ЭПОХИ ЕКАТЕРИНЫ ВЕЛИКОЙ В АНГЛО-АМЕРИКАНСКОЙ ИНТЕРПРЕТАЦИИ" ( Курсовая работа, 53 стр. )
"История отечественного государства и права" екуе635232 ( Контрольная работа, 13 стр. )
"Книга мертвых"-основной источник истории Древнего Египта е352422 ( Контрольная работа, 29 стр. )
"Крестьянская реформа 1861 г." е35232 ( Контрольная работа, 9 стр. )
"Культурная война" как основополагающая современной американской культуры е754 ( Контрольная работа, 26 стр. )

1) Крэўская унія 1385г - інкарпарацыя ВКЛ у Польскую Карону на "ўсе часы" 2

2) Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у ВКЛ. 5

3) Гарадзельская унія 1413 г. 8

Спіс літаратуры 11

Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.

Пасля смерці Альгерда вялікакняскі пасад заняў ягоны малодшы сын Ягайла. Баючыся суперніцтва свайго дзядзькі - князя Кейстута, ён зняволіў яго ў вежы Крэўскага замка, а потым загадаў задушыць. Ягайла захаваў уладу, але яе не прызналі ні сын Кейстута князь Вітаўт, ні полацкі князь Андрэй Альгердавіч. У гэты час суседняе з нашай дзяржавай Польскае каралеўства (карона) перажывала вельмі цяжкі перыяд сваёй гісторыі. Краіна засталася без уладара, а каралеве Ядвізе было ўсяго трынаццаць гадоў. Польшчы пагражала заваёва немцамі і страта незалежнасці. У такіх умовах шмат хто з буйных польскіх феадалаў бачыў выйсце ў альянсе сваёй дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім. Тым больш што гэты хаўрус забяспечыў бы палякам спакой і на межах з Княствам, войска якога толькі за адзін пераможны паход 1376 г. вывела з Польшчы 23 тыс. палонных.

Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях.

Пасля смерці у 1382 годзе караля польскага Людовіка I Анжуйскага, які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Калі пры Казіміры ІІІ і Людовіку Венгерскім немцы захоплівалі польскія землі часткамі, дык пасля ўзыходжання на польскі прастол у 1384 г. Людовікавай дачкі Ядвігі (яна была заручана з Вільгельмам Габсбургам Аўстрыйскім) уся Польшча павінна была перайсці ў рукі Габсбургаў, бо і сама Ядвіга з сямі гадоў выхоўвалася пры Венскім двары. Небяспека пераходу ўсёй Польшчы ў рукі немцаў крыху працвярозіла польскіх феадалаў, і яны вырашылі ісці на скасаванне дамовы з Вільгельмам Аўстрыйскім і вырашылі пачаць перамовы з вялікім князем Літоўскім Ягайлам аб яго жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвюх дзяржаваў. Ініцыятарамі шлюба Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюба Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага - Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі "Летапісца вялікіх князёў літоўскіх" - ініцыятыву праявіў польскі бок.

18 студзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле "Кракаўскага календара" і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі стараста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт - гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле "Прускай хронікі" С. Грунава, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: "будуць абернены на патрэбы".

З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.

14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая і няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, пріснавала 400 гадоў.

Абяцанні Ягайлы ў выпадку яго шлюбу з каралевай Ядвігай былі наступныя: 1) прыняцце каталіцтва з усімі братамі Ягайлы, яшчэ не хрышчанымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях; 2) ахвяраванне скарбаў для вяртання страт, панесеных Польшчай і Літвой; 3) выплата 200 тыс. фларынаў герцагу Аўстрыі Вільгельму як адступное за разрыў яго заручынаў з каралевай Ядвігай; 4) абавязацельства вярнуць уласнымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны; 5) вяртанне ўсіх палонных хрысціян, мужчын і жанчын, асабліва вывядзеных з Польшчы; 6) абавязацельства Ягайлы "землі свае Літвы і Русі навечна далучыць (applicare) да кароны Каралеўства Польскага".

1. Ковкель, И.И., Ярмусик, Э.С. История Беларуси: С древнейших времен до нашего времени. Минск: Аверсэв, - 2002. - 608 c.

2. Насевіч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы / В.Л. Насевіч. - Мінск : Полымя, 1993. - 160 с.

3. Цярохін, С. Таямніцы Крэўскай уніі /С.Цярохін// Беларуская мінуўшчына. - 1995. - № 3. - С. 7-10

4. Чигринов, П.Г. Очерки истории Беларуси: Учеб. Пособие для вузов. - Мн.: Выш. шк., 2000. - 461 с.

5. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / Я.А. Юхо. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. - 270 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»