книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
"Обучение фонетике русского языка детей иммигрантов (начальный этап обучения)" ( Дипломная работа, 69 стр. )
"Отражение национальной идентичности американцев во фразеологическом фонде американского варианта английского языка" ( Дипломная работа, 86 стр. )
"Переводческая индийская традиция" ( Реферат, 15 стр. )
"Сокращения в американской и британской прессе" ( Реферат, 21 стр. )
АНАЛИЗ PRIVACY КАК КЛЮЧЕВОГО КОНЦЕПТА АНГЛОСАКСОНСКОЙ ЯЗЫКОВОЙ КАРТИНЫ МИРА.....…………......…52 ( Дипломная работа, 121 стр. )
Анализ литературы по диалекту китайского языка Юэ.0 ( Курсовая работа, 26 стр. )
АНГЛИЙСКАЯ ФРАЗЕОЛОГИЯ КАК ОТРАЖЕНИЕ НАЦИОНАЛЬНОГО ХАРАКТЕРА БРИТАНЦЕВ 17 ( Курсовая работа, 44 стр. )
Введение в языкознание на тему: Части речи в языке ( Курсовая работа, 38 стр. )
ВЗАИМОПРОНИКНОВЕНИЕ РУССКОГО И ТАДЖИКСКОГО ЯЗЫКОВ В РАЗГОВОРНОЙ РЕЧИ НАСЕЛЕНИЯ ДУШАНБЕ ( Курсовая работа, 24 стр. )
Воплощение концепта "время" в английском и русском языках ( Курсовая работа, 30 стр. )
Воплощение концепта "время" в английском и русском языках 2008-29 ( Курсовая работа, 29 стр. )
Воплощение концепта "время" в английском и русском языках36 ( Курсовая работа, 29 стр. )
Воплощение концепта "время" в английском и русском языках36 2008-29 ( Курсовая работа, 29 стр. )
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ МАПРЯЛ В ИЗБРАННЫХ СТРАНАХ ЕВРОСОЮЗА ГЕРМАНИЯ, ИТАЛИЯ, ЛАТВИЯ, ПОЛЬША ( Дипломная работа, 127 стр. )
Европейский языковой портфель - средство оценки и самооценки знаний по иностранным языкам ( Курсовая работа, 27 стр. )
Заимствования как переводческая проблема ( Курсовая работа, 30 стр. )
Использование материалов европейского языкового портфеля для формирования у школьников умений самооценки35 2010-27 ( Курсовая работа, 27 стр. )
Использование материалов европейского языкового портфеля для формирования у школьников умений самооценки35 ( Курсовая работа, 27 стр. )
Исследование одного из корпоративных молодёжных субъязыков - студенческого жаргона ( Курсовая работа, 44 стр. )
КЛАСІФІКАЦЫЯ ПРЫМЕТНІКАЎ ТЭКСТУ ПАВОДЛЕ ІХ СЕМАНТЫЧНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК (Белоруссия) ( Курсовая работа, 44 стр. )
Классификация фразеологизмов по их происхождению 4 ( Контрольная работа, 9 стр. )
КЛАССИФИКАЦИЯ ФРАЗЕОЛОГИЧЕСКИХ ЕДЕНИЦ, ХАРАКТЕРИЗУЮЩИХ СОЦИАЛЬНОЕ ПОЛОЖЕНИЕ ЧЕЛОВЕКА ( Курсовая работа, 26 стр. )
КРИТИКА МЛАДОГРАММАТИЗМА В ТРУДАХ УЧЕНЫХ-ЯЗЫКОВЕДОВ1 ( Курсовая работа, 26 стр. )
КРИТИКА МЛАДОГРАММАТИЗМА В ТРУДАХ УЧЕНЫХ-ЯЗЫКОВЕДОВ ( Курсовая работа, 27 стр. )
Лексика инстранного языка4565 ( Курсовая работа, 49 стр. )

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………..2

ГЛАВА І. ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРЫМЕТНІКАЎ З ПУНКТУ ПОГЛЯДУ ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫХ АСАБЛІВАСЦЕЙ……………….5

1.1. Дыферэнцыяцыя прыметнікаў мастацкіх тэкстаў паводле лексіка-граматычных разрадаў………………………………………………………….5

1.2. Выкарыстанне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў у мове паэм Я.Купалы…………………………………………………………………..8

1.3. Ужыванне поўнай і кароткай формаў прыметнікаў у паэмах Я. Купалы…………………………………………………………………………..11

1.4. Спосабы словаўтварэння прыметнікаў у паэмах Я.Купалы……13

ГЛАВА ІІ. КЛАСІФІКАЦЫЯ ПРЫМЕТНІКАЎ ТЭКСТУ ПАВОДЛЕ ІХ СЕМАНТЫЧНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК…………………………………….24

2.1. Сінтаксічныя асаблівасці прыметнікаў мастацкіх тэкстаў паэм Я.Купалы………………………………………………………………………..24

ГЛАВА ІІІ. СТЫЛІСТЫЧНАЯ ФУНКЦЫЯ ПРЫМЕТНІКАЎ У ПАЭМАХ ЯНКІ КУПАЛЫ……………………………………………………28

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….39

СПІС ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………………….42

У навуковай літаратуры аб прыметніках беларускай мовы можна знайсці толькі самыя агульныя звесткі (гэта пацвярджаюць, напрыклад, працы Ф.І.Буслаева, М.М. Коласава, А.А. Патэбні, К. Апеля, І.Нядзёшава, А.І.Сабалеўскага, А.А.Шахматава, Х.Станга, В.І. Баркоўскага, П.С. Кузняцова, Ц.П.Ламцёва і іншых). Нават у такой капітальнай працы, як "Белорусы" Я.Ф.Карскага, гісторыі форм прыметнікаў адведзена літаральна некалькі старонак. Між тым без спецыяльнага даследавання гэтай праблемы нельга стварыць абагульняючай работы па гісторыі беларускай мовы. Даследаванне гістарычных працэсаў у сістэме граматычных форм прыметнікаў беларускай мовы яшчэ большае значэнне набывае ў сувязі з актуалізацыяй у апошнія гады агульнаславянскіх лінгвістычных праблем. Працы даследчыкаў, прысвечаныя гэтай праблеме, якія існуюць у мовазнаўчай літаратуры на сённяшні дзень вырашалі свае спецыфічныя задачы і, зразумела, многія пытанні развіцця форм прыметнікаў засталіся па-за ўвагай даследчыкаў. Усё гэта вымушае нас больш дэталёва разгледзець сістэму форм прыметнікаў беларускай мовы на прыкладзе твораў беларускай мастацкай літаратуры. Менавіта адзначаныя вышэй факты пацвярджаюць значнасць і актуальнасць тэмы, абранай намі для даследавання ў дадзеным дыпломным праекце.

Калі звяртацца да агляду літаратуры па тэме даследавання, то варта зазначыць, што распрацоўкай пытання аб ролі прыметнікаў у мастацкім тэксце займаліся шматлікія мовазнаўцы.

Рэалізацыі варыянтных мадэляў прыметнікаў у мастацкіх тэкстах займаўся Т.П. Піліповіч ("Варыянтныя мадэлі прыметнікаў і іх рэалізацыя ў мастацкім тэксце (семантычны аспект)"). У працы аўтар звяртае ўвагу на тое, што ў лексічным складзе беларускай літаратурнай мовы існуе вялікая колькасць словаўтваральных паралелей. Для пацвярджэння сваіх вывадаў літаратурнымі прыкладамі Т.П. Піліповіч бярэ для аналізу тэксты Я.Коласа, І.Мележа, І.Шамякіна, Р.Барадуліна. У выніку сваёй працы аўтар прыходзіць на наступных вывадаў: семантычныя сувязі паміж аднакарэннымі прыметнікамі разнастайныя, складаныя і неаднародныя. Сэнсавыя адносіны ў варыянтах праяўляюцца неаднолькава: ад поўнай тоеснасці да супадзення асобных лексічных значэнняў.

Даследчык В.Барысенка прысвяціў сваю працу разгляду эпітэтаў, што выражаныя прыметнікамі ў творах В.Віткі ("Эпітэты-прыметнікі ў паэзіі В.Віткі", 2006). Аўтар звяртаецца менавіта да эпітэтаў, бо сярод мноства сродкаў мастацкай выразнасці гэта самы распаўсюджаны троп. В. Барысенка ставіць за мэту падрабязна разгледзець пазіцыю прыметніка ў адносінах да азначальнага слова. Аўтар у сваёй рабоце прыходзіць да высновы, што найбольш часта сустракаюцца ў ролі эпітэтаў якасныя прыметнікі [5, с. 25].

Шырока займаецца пытаннем ролі прыметніка ў мастацкім тэксце кандыдат філалагічных навук М.Шабовіч ("Адценні колераў і не толькі", 2007; "Прыметнікі з падпарадкавальнымі адносінамі кампанентаў", 2008). У сваіх працах даследчык вылучае некалькі груп кампазітаў з падпарадкавальнымі адносінамі кампанентаў. У выніку працы аўтар прыходзіць да высновы: прыметнікаў-кампазітаў з падпарадкавальнымі адносінамі асноў у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ стагоддзя даволі шмат. Абсалютная большасць іх была ўжыта па адным разе.

Даволі часта даследчыкі аналізуюць прыметнікі ў мове, разглядаючы іх функцыю называць колер. Даследаванне сістэмы колерабачання многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем "лексічная каларыстыка". Названаму пытанню прысвечана некалькі прац айчынных мовазнаўцаў: Бабаед І.А. ("Этнаколеравыя прыярытэты ў мове твораў беларускай дакастрычніцкай паэзіі", 2008); Шаўчэнка М.М. ("Семантыка-марфалагічнае ўжыванне каларатыва "чырвоны" ў мове рамана В.Іпатавай "Вяшчун Гедзіміна", 2007); Чарнаброўкіна Н.У. "Лексіка-семантычная група аказіянальных прыметнікаў са значэннем колеру", 1997); Лобань М. ("О колькі яшчэ не адкрыта адценняў у ёй і блакіту". Прыметнікі са значэннем колеру ў мастацкім кантэксце", 2000); Бабіч Ю.М. ("Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Я.Коласа").

Мэта дыпломнай работы - правесці комплексны аналіз і вызначыць ролю прыметнікаў у паэмах Я.Купалы.

Для дасягнення пастаўленай мэты намі былі сфармуляваны наступныя задачы:

- Прааналізаваць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання;

- Даць характарыстыку лексіка-граматычных асаблівасцяў прыметнікаў у паэмах Янкі Купалы;

- Раскласіфікаваць прыметнікі мастацкіх тэкстаў паводле іх сінтаксічных характарыстык;

- Вызначыць вобразна-выяўленчы патэнцыял адзначаных прыметнікаў.

Аб'ектам даследавання выступае мова паэм Я.Купалы: "Зімою", "Нікому", "Адплата кахання", "У піліпаўку", "Курган", "На куццю", "Бандароўна", "Магіла льва", "Яна і я", "Безназоўнае".

Прадметам даследавання з'яўляюцца прыметнікі ў згаданых паэмах.

Аўтарская картатэка налічвае больш за 380 словаўжыванняў з прыметнікамі. Статыстычныя матэрыялы з'явіліся важным дапаможным сродкам пры ўстанаўленні пэўных асаблівасцей, характэрных для прыметнікаў у паэмах Я.Купалы. Менавіта на аснове згаданых статыстычных звестак фармуляваліся вывады пра тыя ці іншыя асаблівасці і адметнасці прыметнікаў.

1. Александрова О. В. Проблемы экспрессивного синтаксиса. - Москва, 1984. - 149 с.

2. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кіраванне ў беларускай і рускай мовах. Слоўнік-даведнік. Мн., 1991, - 422 с.

3. Бабенко Н.Г. Окказиональное в художественном тексте. Структурно-семантический анализ: Учебное пособие / Калинингр. ун-т.- Калининград, 1997. - 84 с.

4. Бардовіч А.М., Круталевіч М.М., Лукашанец А.А. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. Мн., 2000, - 632 с.

5. Барысенка, В. Эпітэты прыметнікі ў паэзіі Васіля Віткі. - 2006. - № 12. - С. 25.

6. Беларуская граматыка: У 2 ч. Мн., 1985.

7. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1994, - 465 с.

8. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч.3. Лексікалагічны нарыс (агульнаславянская лексіка). - Мінск: Выд-ва БДУ імя У.І.Леніна. - 1973. - 256 с.

9. Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. Мн., 1964, - 365 с.

10. Васілеўская А.С. Функцыянальна-стылістычнае выкарыстанне лексічных вобразных сродкаў у мастацкай прозе.: Аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. канд. філал. навук /БДПУ імя М.Танка, - Мн.: 2000. - 19 с.

11. Винокур Т.Г. Закономерности стилистического использования языковых единиц. М., 1980, - 421 с.

12. Гаўрош Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. - Выш. шк., 1998. - 603 с.

13. Гаўрош Н.В. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах: слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы: вуч. дапам./ Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. - Мінск.: Пед. ін-т імя М.Горкага, - 1986. - 98 с.

14. Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя/ Уклад. Н.П. Еўсееў; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы. - Мінск: Беларуская навука, 2009. - 1176 с.

15. Дзянісаў У.С. Эпітэт у мове сучаснай беларускай мастацкай прозы. Марфалагічнае выражэнне і лінгвапрагматычная характарыстыка: матэрыялы для спецкурса; М-ва адук. РБ. УА "Магілёўскі дзяржаўны ун-т імя А.А.Куляшова. - Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова. - 2003. - 66 с.

16. Кабржыцкая, Т. Драматургічны геній Янкі Купалы / Т. Кабржыцкая // Полымя. - 2001. - N11. -С.166-180.

17. Каліценя І.У. Словаўтваральныя гнёзды прыметнікаў у беларускай мове: Аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. канд. філал. навук/ Нац. АН Бел. Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. - Мн., 1998. - 19 с.

18. Культура мовы / П. У. Сцяцко. - Мiнск : Тэхналогiя, 2002. - 444 с.

19. Купала, Я. П'есы. Публіцыстыка. Янка Купала пра сябе / Янка Купала; уклад. і прадмовы Н. Гілевіча. - Мн.:Кніга, 2002. - 527 с.

20. Купала Я. Паэмы. Драматычныя творы / Уклад. А.А. Сляпцовай. - Мн.: Маст. літ., 1989. - 494 с.

21. Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы. Мн., 1994, - 532 с.

22. Лексікалогія сучаснай беларускай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. Мн.,- 1994, - 317 с.

23. Лепешаў І.Я. Чаму мы так гаворым: Даведнік. / І.Я. Лепешаў. - Гродна. - ГрДУ. - 2003. - 155 с.

24. Лукашанец А.А. Словаўтварэнне і граматыка. Мн., 2001, - 521 с.

25. Ляшчынская, В.А. Метафара ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская; навук. рэд. А.М.Булыка. - Гомель, 2003. - 159 с.

26. Ляшчынская, В.А. Аб ролі Янкі Купалы ў развіцці беларускай літаратурнай мовы / В. А. Ляшчынская // Беларуская мова і літаратура. - 2003. - N6. - С.117-122.

27. Необычные сочетания с цветовыми прилагательными // Язык и речь как объекты комплексного филологического исследования : межвуз. темат. сб. - Калинин, 1980. - С. 127-142.

28. О соотношении тропа и реалии в художественном тексте // Поэтика и стилистика. 1988-1990 : [сб. ст]. - М., 1991. - С. 37-63.

29. Пісарэнка А.М. Дэрывацыя і функцыя экспрэсіўных прыметнікаў у мове народна-паэтычных твораў: манаграфія. - Мінск: Бел Са Эс, "Чарнобыль". - 2005. - 130.

30. Плотнікаў Б.А. Колькасны аналіз некаторых прыметнікаў у паэмах Янкі Купалы і Якуба Коласа //Веснік БДУ. Серыя ІV, 1987, - №1, С. 26-28.

31. ПлотнікаўБ.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. - Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом. - 2003. - 672 с.

32. Резвая А.Ю. Прилагательные в художественном тексте.//Русский язык, - №13, - 2005, - С.40.

33. Сіплівеня Ж.С. Словаўтварэнне прыметнікаў ад іншамоўных назоўнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Дап. для студ. філал. спец. выш. навуч. Устаноў /ГрДУ ім. Я.Купалы. - Гродна. - ГрДУ, - 2000. - 101 с.

34. Скачкова В.А. Прыметнікі памеру ў мове Янкі Купалы // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. - 2000. - №1. - С. 141 - 144.

35. Шкраба І.Р. Самабытнае слова. Слоўнік беларускай безэквівалентнай

лексікі. Мн., 1994, - 465 с.

36. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік. - Мн.: Выш шк., - 1992. - 288 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»