книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
«Новый курс» Ф.Д. Рузвельта (1933-1939 гг.). ( Контрольная работа, 12 стр. )
"Афинское государство в 8-4 вв. до н.э. " ( Курсовая работа, 32 стр. )
"Декларации прав человека и гражданина" 1789 - 1793 годов". Антикоммунистическое законодательство ( Контрольная работа, 12 стр. )
"Завещание" Жана Мелье79 2009-21 ( Реферат, 21 стр. )
"Завещание" Жана Мелье79 ( Реферат, 21 стр. )
"Каролина" - Уголовно-судебное Уложение Германии ( Курсовая работа, 32 стр. )
"Надгробная речь Перикла (Фукидид. История, II, 34-46) и самооценка афинской демократии" ( Реферат, 11 стр. )
"Особенности развития феодального государства и права в странах Востока" ( Курсовая работа, 32 стр. )
"Право Германии в XIX в.: Прусское земельное уложение и Германское гражданское уложение" ( Реферат, 22 стр. )
"Салическая правда" как источник раннефеодального права ( Реферат, 17 стр. )
. Сословно-представительские учреждения в Западной Европе в средние века. ( Контрольная работа, 11 стр. )
1. Гражданство: понятие, содержание, способы приобретения и прекращения 3 ( Реферат, 16 стр. )
1. Модернизация государственного строя и последующее развитие государственного Древнего Рима в период республики……………………….3 ( Реферат, 18 стр. )
1. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча напярэдадні ўтварэння Рэчы Паспалітай…………………………………………………….3 (Белоруссия) ( Контрольная работа, 13 стр. )
1. Политическая мысль древнего Египта ( Контрольная работа, 17 стр. )
1. Характеристика Уголовного кодекса Франции 1810 года, и Французского Уголовно-процессуального кодекса 1958 года. ( Контрольная работа, 48 стр. )
1.Обычаи как источник римского права ( Контрольная работа, 22 стр. )
3. Российские реформы 60-70-х. годов (военная, судебная, городская, школьная, цензуры и др.) и их значение для социально-экономического развития белорусских земель. 8 ( Реферат, 16 стр. )
3. Судзебнiк Казiмiра 1468 г. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гадоў як зборнiкi законаў феадальнага права 8 (Белоруссия) ( Контрольная работа, 14 стр. )
8. Науково-видавнича діяльність Фонду президентів України (Украина) ( Контрольная работа, 10 стр. )
Абсолютная монархия во Франции ( Реферат, 16 стр. )
Абсолютная монархия в Германии. Вар. 3 ( Контрольная работа, 13 стр. )
Абсолютная монархия в Западной Европе ( Реферат, 11 стр. )
Абсолютная монархия во Франции.Законы МануРимское договорное право ( Контрольная работа, 31 стр. )
АГНАТИЧЕСКОЕ И КОГНАТИЧЕСКОЕ РОДСТВО. ИСКОВОЕ ПРАВО ( Контрольная работа, 14 стр. )

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………….2

ГЛАВА І. ЭКАНАМІЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НАПЯРЭДАДНІ ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА…………………………………………………………………………….5

1.1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел…………………….5

1.2. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай……………….10

ГЛАВА ІІ. ПАЧАТАК І ХОД ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА Ў БЕЛАРУСІ…………………………………………..………………………..…13

2.1. Лідары паўстання ў Беларусі………..……………………………13

2.2. Ход паўстання ў Беларусі……………..…………………………..27

2.3. Вынікі паўстання для Беларусі……………………………….…..33

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….36

БІБЛІЯГРАФІЯ…….…………………………………………………….38

На сённяшні дзень можна з упэўненасцю сказаць, што народная памяць яшчэ недастаткова ўспрыняла веліч і трагізм тых гераічных дзён. Яна патрабуе паглыбленага вывучэння розных бакоў мінулага Беларусі, асабліва такіх вузлавых момантаў, якімі адзначаліся вясна, лета і восень 1794 года.

Складаны лёс Беларусі адбіўся ў перамогах і паразах 1794 года - першага нацыянальна-вызвольнага паўстання, скіраванага на змаганне за незалежнасць Рэчы Паспалітай.

На жаль, занадта доўга падзеі, звязаныя з паўстаннем Касцюшкі, апісваліся вельмі фрагментарна, з дастатковай колькасцю памылак і недакладнасцяў. Усё гэта, у сваю чаргу, не дазваляла скласці аб'ектыўнае ўяўленне пра тыя працэсы, што адбываліся напрыканцы ХVIII стагоддзя на Беларусі. Таму для большасці беларусаў гэты час і ягоныя героі не ўспрымаліся як частка нацыянальнай гісторыі і не былі прадметам гонару ды шанавання.

Складвалася ўяўленне, што на гэтых тэрыторыях разыграваліся падзеі, у якіх чужынцы вырашалі свае палітычныя задачы, а беларусы не мелі да гэтага ніякага дачынення. Любы народ гэткую пастаноўку пытання ўспрымаў бы як прыніжэнне нацыянальнай годнасці.

Аднак раней нярэдка па-за дужкамі гістарычнага апісання заставаліся і ўдзел нашых суайчыннікаў у паходах ды бітвах 1794 года, і адметнае месца Беларусі ў паўс танні. Не прымаліся пад увагу факты ўдзелу беларусаў як у расійскіх войсках, так і ў войсках паўстанцаў, што надавала б падзеям 1794 года рысы сапраўднай грамадзянскай вайны. Гэта стала адной з прычын адсутнасці дэталёвых апісанняў бітваў, якія мелі месца на беларускіх землях. На доўгія гады галасы ўдзельніў 1794 года гучалі прыглушана ці ўвогуле маўчалі.

Менавіта вышэйадзначаныя факты пацвярджаюць і даказваюць актуальнасць тэмы даследавання нашай курсавой работы ("Паўстанне 1794 года на Беларусі").

Мэта дадзенай курсавой работы заключаецца ў тым, каб дэталёва і ўсебакова разгледзець перадумовы, ход падзей і вынікі паўстання 1794 года на Беларусі.

У адпаведнасці з акрэсленай вышэй мэтай і актуальнасцю, варта вызначыць наступныя задачы:

- Прааналізаваць гістарычную літаратуру па тэме даследавання;

- Разгледзець эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча Рэчы Паспалітай напярэдадні паўстання;

- Ацаніць ролю дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі ў ходзе паўстання;

- Вызначыць асноўных кіраўнікоў паўстання на Беларусі;

- Прааналізаваць вынікі паўстання 1794 года для Беларусі.

Аб'ектам даследавання выступае паўстанне 1974 года.

Прадметам даследавання дадзенай курсавой работы з'яўляецца грамадска-палітычны працэс Беларусі канца стагоддзя.

Калі звяртацца да агляду крыніц па тэме даследавання, то варта адзначыць некаторыя асобы і іх працы. Так, вывучэнню жыццёвага шляху і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі прысвечаны шэраг даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Адзначаным вышэй пытаннем займаліся: Талочка М. ("Пан Тадэвуш"), Юхо Я. ("Наш нацыянальны герой"; "За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка"; "Нарадзіўся я ліцьвінам…": Тадэвуш Касцюшка"), Чаропка В. ("Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў".Тадэвуш Касцюшка"), Несцярчук Л. ("Герой ЗША і Польшчы вяртаецца ў Мерачоўшчыну", "Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі"), Бензярук А. ("Пад зоркаю Касцюшкі", "Загадка Тадэвуша Касцюшкі".

Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч у сваёй працы ("Ідэя незалежнасці Беларусі ў гістарычным аспекце і ў сучаснасці") звяртаецца да разгляду перадумоў і асноўных ідэй, мэтаў паўстання. Так, аўтар сцвярджае, што менавіта ідэя незалежнасці Беларусі была галоўнай падчас паўстання 1794 г., якое ахапіла Заходнюю Бедарусь і Літву і ішло ў адным рэчышчы з паўстаннем у Польшчы.

Кандыдат гістарычных навук В.Гігін займаецца даследаваннем невядомых і забытых фактаў падзей паўстання 1794 года. У прыватнасці, аўтар звяртаецца да аналізу ўзаемасувязяў і ўзаемадачыненняў лёсаў А.Суворава і Т.Касцюшкі.

Зінаіда Ляўчук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Брэсцкага універсітэта прысвяціла сваю працу тэме вывучэнні дзейнасці Т. Касцюшкі ў беларускай школе.

1. Анішчанка, Я.К. Збор твораў. У 6 т. Т. 1. Камісары Касцюшкі : дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі / Яўген Анішчанка. - Мінск : Выдавец Віктар Хурсік, 2004. - 363 с.

2. Анішчанка Я. Паўстанне 194 года: змаганне за народ // Полымя, - 1996, - №5, - С.225 - 241.

3. Барташэвіч, К. З гісторыі паўстання Касцюшкі // Крыніца. 2001. № 8. С. 159-179.

4. Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі : матэрыялы Міжнароднага семінара, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінск, 28-29 лістапада 2000. - Мінск, 2002. - 207 с.

5. Бензярук, А.Р. Касцюшка і нацыянальна-вызвольнае паўстанне 1794 г./ Анатоль Бензярук // Наш край - Жабінкаўшчына : (дапаможнік па гісторыі Беларусі) / Анатоль Бензярук. Брэст, 1996. С. 72-76.

6. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Доўнар Т.І. Издательство Амалфея. - 2009. - 400 с.

7. Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. - 1973. - № 6. - С. 65 - 73.

8. Емяльянчык, У.П. Паланез для касінераў: (з падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі) / Уладзімір Емяльянчык. - Мінск : Беларусь, 1994. - 160 с.

9. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. - Менск, 2000. - 322 с.

10. Канапацкі І. Удзел татараў ВКЛ у паўстанні 1794 г. //Беларускі гістарычны часопіс, - №12, - 2004, - С.16-19.

11. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. - Коўна, 1926. - 498 с.

12. Любавский М. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. - Москва, 1915. - 312 с.

13. Ля вытокаў паўстання 1794 года/ публікацыя Я.К. Анішчанкі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск, 2000. - Вып. 1. - С. 208-220.

14. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; [рэдакцыйная калегія : М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) і інш.]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 527 с.

15. Прыбытка Г. Апалогія Рэчы Паспалітай//ARCHE, - 2003, - № 2, - С.25-28.

16. Соловьёв С. История России с древнейших времён // Сочинения. - Москва, 1991. - Кн.VІ. - 431 с.

17. Стогн. Паўстанне і вайна 1794 года ў Літоўскай правінцыі. Дакументы. - Мн.: 2002. - 208 с.

18. Тадэвуш Касцюшка і яго час: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 210-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, 20-21 мая 2004 г. / УА "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна" ; навуковы рэдактар Н.П. Галімава. - Брэст, 2004. - 114 с.

19. Чаропка, В. "Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў".Тадэвуш Касцюшка ; Мерачоўшчына-Сяхновічы / Вітаўт Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. - № 12. - С. 9-21.

20. Юхо, Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка / Я.А. Юхо. - Мінск: Навука і тэхніка, 1990. - 52 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»