На сённяшні дзень можна з упэўненасцю сказаць, што народная памяць яшчэ недастаткова ўспрыняла веліч і трагізм тых гераічных дзён. Яна патрабуе паглыбленага вывучэння розных бакоў мінулага Беларусі, асабліва такіх вузлавых момантаў, якімі адзначаліся вясна, лета і восень 1794 года.
Складаны лёс Беларусі адбіўся ў перамогах і паразах 1794 года - першага нацыянальна-вызвольнага паўстання, скіраванага на змаганне за незалежнасць Рэчы Паспалітай.
На жаль, занадта доўга падзеі, звязаныя з паўстаннем Касцюшкі, апісваліся вельмі фрагментарна, з дастатковай колькасцю памылак і недакладнасцяў. Усё гэта, у сваю чаргу, не дазваляла скласці аб'ектыўнае ўяўленне пра тыя працэсы, што адбываліся напрыканцы ХVIII стагоддзя на Беларусі. Таму для большасці беларусаў гэты час і ягоныя героі не ўспрымаліся як частка нацыянальнай гісторыі і не былі прадметам гонару ды шанавання.
Складвалася ўяўленне, што на гэтых тэрыторыях разыграваліся падзеі, у якіх чужынцы вырашалі свае палітычныя задачы, а беларусы не мелі да гэтага ніякага дачынення. Любы народ гэткую пастаноўку пытання ўспрымаў бы як прыніжэнне нацыянальнай годнасці.
Аднак раней нярэдка па-за дужкамі гістарычнага апісання заставаліся і ўдзел нашых суайчыннікаў у паходах ды бітвах 1794 года, і адметнае месца Беларусі ў паўс танні. Не прымаліся пад увагу факты ўдзелу беларусаў як у расійскіх войсках, так і ў войсках паўстанцаў, што надавала б падзеям 1794 года рысы сапраўднай грамадзянскай вайны. Гэта стала адной з прычын адсутнасці дэталёвых апісанняў бітваў, якія мелі месца на беларускіх землях. На доўгія гады галасы ўдзельніў 1794 года гучалі прыглушана ці ўвогуле маўчалі.
Менавіта вышэйадзначаныя факты пацвярджаюць і даказваюць актуальнасць тэмы даследавання нашай курсавой работы ("Паўстанне 1794 года на Беларусі").
Мэта дадзенай курсавой работы заключаецца ў тым, каб дэталёва і ўсебакова разгледзець перадумовы, ход падзей і вынікі паўстання 1794 года на Беларусі.
У адпаведнасці з акрэсленай вышэй мэтай і актуальнасцю, варта вызначыць наступныя задачы:
- Прааналізаваць гістарычную літаратуру па тэме даследавання;
- Разгледзець эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча Рэчы Паспалітай напярэдадні паўстання;
- Ацаніць ролю дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі ў ходзе паўстання;
- Вызначыць асноўных кіраўнікоў паўстання на Беларусі;
- Прааналізаваць вынікі паўстання 1794 года для Беларусі.
Аб'ектам даследавання выступае паўстанне 1974 года.
Прадметам даследавання дадзенай курсавой работы з'яўляецца грамадска-палітычны працэс Беларусі канца стагоддзя.
Калі звяртацца да агляду крыніц па тэме даследавання, то варта адзначыць некаторыя асобы і іх працы. Так, вывучэнню жыццёвага шляху і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі прысвечаны шэраг даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Адзначаным вышэй пытаннем займаліся: Талочка М. ("Пан Тадэвуш"), Юхо Я. ("Наш нацыянальны герой"; "За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка"; "Нарадзіўся я ліцьвінам…": Тадэвуш Касцюшка"), Чаропка В. ("Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў".Тадэвуш Касцюшка"), Несцярчук Л. ("Герой ЗША і Польшчы вяртаецца ў Мерачоўшчыну", "Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі"), Бензярук А. ("Пад зоркаю Касцюшкі", "Загадка Тадэвуша Касцюшкі".
Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч у сваёй працы ("Ідэя незалежнасці Беларусі ў гістарычным аспекце і ў сучаснасці") звяртаецца да разгляду перадумоў і асноўных ідэй, мэтаў паўстання. Так, аўтар сцвярджае, што менавіта ідэя незалежнасці Беларусі была галоўнай падчас паўстання 1794 г., якое ахапіла Заходнюю Бедарусь і Літву і ішло ў адным рэчышчы з паўстаннем у Польшчы.
Кандыдат гістарычных навук В.Гігін займаецца даследаваннем невядомых і забытых фактаў падзей паўстання 1794 года. У прыватнасці, аўтар звяртаецца да аналізу ўзаемасувязяў і ўзаемадачыненняў лёсаў А.Суворава і Т.Касцюшкі.
Зінаіда Ляўчук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Брэсцкага універсітэта прысвяціла сваю працу тэме вывучэнні дзейнасці Т. Касцюшкі ў беларускай школе.
|