книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
Анализ содержания книги Э. Виртшафтер "Социальные структуры: разночинцы в Российской империи" ( Реферат, 10 стр. )
Анализ стихотворения М.Цветаевой "Хвала богатым" ( Контрольная работа, 9 стр. )
Анализ стихотворения "Морская царевна" ( Контрольная работа, 10 стр. )
Анализ стихотворения М.Цветаевой "Хвала богатым" (Белоруссия) ( Контрольная работа, 9 стр. )
Анализ творчества Джованни Боккаччо, в особенности значительное произведение "Декамерон" ( Контрольная работа, 15 стр. )
Анализ трилогии Константина Симонова "Живые и мертвые" ( Реферат, 17 стр. )
Анализ трилогии Константина Симонова ( Реферат, 16 стр. )
Анализ трилогии Марии Семеновой "Волкодав" 2010-37 ( Курсовая работа, 37 стр. )
Анализ трилогии Марии Семеновой "Волкодав" ( Курсовая работа, 38 стр. )
АНАЛИЗ ЭПИЗОДОВ В РОМАНЕ ШОЛОХОВА «ТИХИЙ ДОН» ( Реферат, 5 стр. )
АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (Белоруссия) ( Курсовая работа, 25 стр. )
Анал¦з жыццёвага ¦ творчага шляху В.Зуёнка (Белоруссия) ( Курсовая работа, 27 стр. )
Антимілітаристська тематика в романі К. Воннегутa "Бійня номер п'ять, або Хрестовий похід дітей" (Украина) ( Курсовая работа, 26 стр. )
Античный мир в поэзии М.Цветаевой ( Дипломная работа, 101 стр. )
Антон Павлович Чехов ( Реферат, 17 стр. )
Антон Павлович Чехов 2007-16 ( Реферат, 16 стр. )
Антон Павлович Чехов ( Реферат, 16 стр. )
Антон Павлович Чехов ( Реферат, 16 стр. )
Антуан Франсуа Прево и его знаменитая Манон Леско ( Реферат, 6 стр. )
Аполлон Григорьев как центральный герой прозаических произведений ( Курсовая работа, 44 стр. )
Артюр Рембо ( Контрольная работа, 43 стр. )
Архаизмы и историзмы в произведениях Беллы Ахмадулиной ( Реферат, 24 стр. )
АСАБЛИВАСЦИ АПАВЯДАННЯЎ М.ЗАРЭЦКАГА (Белоруссия) ( Реферат, 24 стр. )
АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ У ТВОРАХ Я.БРЫЛЯ (Белоруссия) ( Курсовая работа, 58 стр. )
Ахмадулина Белла ( Реферат, 9 стр. )

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………….2

РАЗДЗЕЛ І. ЖАНРАВА-ТЭМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ РАННІХ АПАВЯДАННЯЎ М.ЗАРЭЦКАГА……………………………………………...5

1.1. Рысы "маладнякоўскай паэтыкі" ў ранніх апавяданнях М.Зарэцкага……………………………………………………………………….5

1.2. Асаблівасці стылю пісьменніка…………………………………….6

1.3. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў М.Зарэцкага…..14

РАЗДЗЕЛ ІІ. ПОЗНІЯ АПАВЯДАННІ М.ЗАРЭЦКАГА……………………...16

2.1. Тэматыка і праблематыка апавяданняў позняга перыяду………..16

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………..…..21

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………………..23

Міхась Зарэцкі - адзін з самых яркіх і таленавітых прадстаўнікоў таго пісьменніцкага пакалення, што прыйшло ў беларускую літаратуру ў 1920-я гады. Кароткім быў жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, але тое, што ён паспеў зрабіць, успрымаецца сёння як сапраўдны подзвіг, як прыклад сумленнага служэння роднаму народу і яго культуры. М. Зарэцкі валодаў здольнасцю ўлаўліваць глыбінныя тэндэнцыі грамадскага жыцця, праўдзіва адгукацца на тое, што хвалявала сучаснікаў, нярэдка быў першапраходцам у распрацоўцы новых тэм, у стварэнні мастацкіх вобразаў-тыпаў. Лепшыя творы М. Зарэцкага вызначаюцда праўдзівасцю, гістарычнай канкрэтнасцю, глыбокай аналітычнай думкай і гуманізмам.

Міхась Зарэцкі належыць да ліку той вялікай плеяды беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць доўгія гады знаходзілася пад забаронай або папросту замоўчвалася. І хоць асобныя творы друкаваліся і ў савецкі час, большасць з таго, што складае стрыжань творчай манеры пісьменніка, не было вядома шырокаму колу чытачоў. А між тым пяру Зарэцкага належаць такія выдатныя аповесці і раманы, як "Голы звер", "Вязьмо", "Сцежкі-дарожкі", незакончаны раман "Крывічы". Росквіт таленту празаіка прыйшоўся на часы так званай беларусізацыі і пачатку сталінскага тэрору.

Менавіта Зарэцкі разам з Коласам, Кузьмой Чорным, Цішкам Гартным, Лукашом Калюгам, Максімам Зарэцкім, Сымонам Баранавых ствараў беларускую раманную прозу, якая шматграння і поўна адлюстроўвала жыццё, спалучаў рэалістычныя і рамантычныя рысы пісьма, паглыбляў псіхалагічныя характарыстыкі герояў, насычаў свае мастацкія палотны сакаўнымі, гаваркімі словамі і выразнымі мастацкімі дэталямі. Найгалоўнейшая, аднак, заслуга пісьменніка заключаецца ў тым, што ён да канца сваіх дзён шукаў іншай, гуманістычнай, праўды, чымсьці тая, якую навязвалі народу сталіністы.

Актуальнасць зварота да творчай спадчыны Міхася Зарэцкага і да яго асобы наогул тлумачыцца тым, што на цэлым свеце іншай культуры, што панесла б у ХХ стагоддзі такія страшныя, ледзь не фатальныя страты, як наша. У трыццатыя гады нацыянальная інтэлігенцыя была амаль цалкам фізічна знішчаная або духоўна зламаная. Чорным днём Беларусі сталася 29 кастрычніка 1937-га, калі, як высветліў пісьменнік і гісторык Леанід Маракоў, цягам адной ночы ў Менску былі расстраляныя дваццаць два літаратары. Сярод самых маладых і таленавітых быў трыццаціпяцігадовы Міхась Зарэцкі. Услед за Зарэцкім зніклі або загінулі і рукапісы многіх яго твораў. Прынамсі, дагэтуль не знойдзеныя ні драма "Рагнеда", ні раман "Крывічы".

Па словах даследчыка А.Гібкоўскага, "апавяданні Міхася Зарэцкага ў працах літаратуразнаўцаў за рэдкім выключэннем разглядаліся ў асноўным выбарачна ці ў агульным плане. Асноўная ўвага надавалася раманам. Рэдка аналізаваліся паасобныя творы, іх мастацкія асаблівасці" [4; С. 17].

Калі звяртацца да пытання ступені распрацаванасці дадзенай тэмы ў літаратуразнаўстве, то варта зазначыць, што аналізам творчасці М.Зарэцкага займаліся такія крытыкі як А.Ф.Майсеенка. Творчасці разглядаемага аўтара прысвечана кніга А.Ф.Майсеенкі "Творчасць М.Зарэцкага: Станаўленне таленту" (1978). Крытык, прыходзіць да вываду: "Творы М.Зарэцкага моцныя глыбокім унутраным драматызмам, арганічным спалучэннем рэалізму з рэвалюцыйнай рамантыкай, смелым выяўленнем рэчаіснасці ва ўсёй яе складанасці, супярэчлівасці і канфліктах" [7; С. 3].

Пазней займаўся аналізам творчай спадчыны М.Зарэцкага знакаміты літаратуразнаўца М.Мушынскі. Так, яшчэ ў 1991 годзе ім была напісана кніга "Нескароны талент: праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага". У ёй аўтар ставіў за мэту "перагледзець ранейшыя гісторыка-літаратурныя ацэнкі найбольш значных твораў Міхася Зарэцкага, даць новае прачытанне гэтых твораў з тым, каб паўней і глыбей раскрыць непаўторны мастацкі свет пісьменніка, выразней акрэсліць яго сапраўдныя заслугі перад грамадствам, перад нацыянальнай культурай" [10; С. 290]. М.Мушынскі ў працы расказвае, што можна і сёння захапляцца "сілай яго духу і ўнутраным высакародствам", падкрэслівае, што нават у самыя чорныя гады жыцця пісьменнік "не скараўся перад злом і няпраўдай і працягваў актыўную творчую дзейнасць". I гэта рабілася тады, калі яго выключылі з партыі за няправільнае адлюстраванне калектывізацыі ў нарысе "Падарожжа на новую зямлю", дакументальных запісках "Лісты ад знаёмага".

Ужо пазней, у 2005 годзе гэтым жа аўтарам была напісана кніга "Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці М.Зарэцкага". У ёй раскрываецца трагічны лёс Міхася Зарэцкага, наватарскія шуканні празаіка і драматурга разглядаюцца на фоне складанай ідэйнай барацьбы 1920-1930-х гг. ХХ стагоддзя. У кнізе змяшчаецца таксама метадычная распрацоўка па рамане "Вязьмо", якая можа быць выкарыстана пры вывучэнні адпаведнай тэмы ў школе.

Мэта курсавой працы: ахарактарызаваць жанрава-стылявыя асаблівасці апавяданняў М.Зарэцкага.

Пастаўленая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

1. Прааналізаваць сацыяльна-псіхалагічныя апавяданні М.Зарэцкага;

2. Вызначыць ідэйна-тэматычны змест апавяданняў названага пісьменніка;

3. Даць характарыстыку жанрава-стылявым асаблівасцям апавяданняў М.Зарэцкага.

Аб'ектам вывучэння - жанрава-тэматычныя асаблівасці апавяданняў М.Зарэцкага.

Прадметам вывучэння з'яўляецца творчасць названага пісьменніка.

1. Верціхоўская М.І. У чым прычына трагедыі М.Гарновай и Ніны Купрыянавай: урок-даследаванне па апавяданням М.Зарэцкага // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 2008. - №11. - С. 3-13.

2. Гібок-Гібкоўскі А. "Гарэла святая нянавісць". Тэма грамадзянскай вайны ў апавяданнях Міхася Зарэцкага //Роднае слова. - 1997. - №2. - С. 22-34.

3. Гібок-Гібкоўскі А. У віры імклівага жыцця: Апавяданні Міхася Зарэцкага //Роднае слова. - 1996. - №11. - С. 16-25.

4. Гібок-Гібкоўскі А. "Песню пела вясна…". Тэма кахання ў апавяданнях Міхася Зарэцкага //Роднае слова. - 1996. - №12. - С. 46-60.

5. Дасаева Т. На хвалі рэвалюцыйнай рамантыкі. Літаратурны партрэт М.Зарэцкага //Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1991. - №10. - С. 43 - 48.

6. Зарэцкі М. Кветка пажоўклая: Апавяданьні, аповесьць / Уклад. Н.Семашкевіч. - Менск: Мастацкая літаратура, 2002. - 431 с.

7. Майсеенка, А. Творчасць Міхася Зарэцкага: станаўленне таленту / А. Майсеенка. - Мн., 1978. - 125 с.

8. Максімовіч В.А. Апавяданні Міхася Зарэцкага 20-х гадоў //Беларуская літаратура першай трэці ХХ ст.: вуч.дапам. для студ. філал. спецыяльнасцей ВНУ //. - Мн.: Беларуская навука. - 2006. - С.400-414.

9. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэбны дапаможнік. / М.І.Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. - Мн.: Выш.шк., 2001. - 352 с.

10. Мушынскі, М. Нескароны талент: праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага / М. Мушынскі. - Мн., 1991. - 294 с.

11. Падстаўленка, В. Ф. Антыгерой ў "малой прозе" Якуба Коласа і Міхася Зарэцкага / В. Ф. Падстаўленка // Роднае слова. - 2008. - № 9. - С. 18-20.

12. Платонаў, О. Чырвоны рамантык і бунтар // Чырвоная змена. - 1996. - 10 ліпеня. - С. 2-3.

13. Пяцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. - Мн., - 1963. - 384 с.

14. Рублевская, Л. Бездны Михася Зарецкого (о судьбе белорусского писателя, попавшего в круговорот сталинских репрессий) //СБ Беларусь сегодня. - 2006. - 19 декабря. - С. 21.

15. Рублевская, Л. Оправдание зверя (экранизация рассказа М.Зарецкого "Ой, ляцелі гусі" // СБ Беларусь сегодня. - 2007. - 15 июня. - С.9.

16. Собаль В. Пазыўныя часу: Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкага //Віцебскі рабочы. - 1996. - 23 ліпеня. - С.7.

17. Хведаровіч, М. Мастак праўдзівага слова: Міхась Зарэцкі. - У кн.: Хведаровіч М. Незабыўнае. Успаміны. - Мн. "Маст. літ", - 1976, - С. 63 - 77.

18. Яроменка, М. Нязломная сіла духу /М. Яроменка// Наша Талачыншчына. - 2001. - 14 лістап.- С.3.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»