книга DipMaster-Shop.RU
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты F.A.Q. Поиск
Глава II. Практическая работа по формированию социальной направленности характера подростков. версия х ( Курсовая работа, 63 стр. )
Глава II. Практическая работа по формированию социальной направленности характера подростков ред. 20.03 ( Курсовая работа, 67 стр. )
Глава II. Практическая работа по формированию социальной направленности характера подростков ред. 19.03 ( Курсовая работа, 62 стр. )
Государственная политика в области образования ( Реферат, 17 стр. )
Государственные и негосударственные образовательные учреждения НПО и СПО ( Контрольная работа, 12 стр. )
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКЗАМЕН ПО ПРЕДМЕТУ "ПЕДАГОГИКА" (ОТВЕТЫ НА ОСНОВНЫЕ ВОПРОСЫ) ( Контрольная работа, 35 стр. )
Готовность будущего учителя к использованию различных методов обучения на уроках ( Курсовая работа, 22 стр. )
Готовность детей с задержкой психического развития к началу систематического обучения ( Контрольная работа, 15 стр. )
Готовность к овладению грамотой у детей с ФФНР в ДОУ ( Курсовая работа, 58 стр. )
Готовность к школьному обучению ( Курсовая работа, 42 стр. )
Гражданское воспитание школьников 2008-13 ( Реферат, 13 стр. )
Гражданское воспитание школьников ( Реферат, 13 стр. )
Групповое формирование организации внеклассной работы по географии с использованием современных педагогических технологий ( Дипломная работа, 76 стр. )
Гуманизация современного педагогического процесса ( Курсовая работа, 79 стр. )
Гуманизм в коррекционном обучении ( Курсовая работа, 32 стр. )
ГУМАНИСТИЧЕСКАЯ НАПРАВЛЕННОСТЬ ТЕОРИИ СВОБОДНОГО ВОСПИТАНИЯ ( Курсовая работа, 26 стр. )
Гуманистическая педагогика В.А. Сухомлинского ( Реферат, 17 стр. )
Гуманистический подход к воспитанию ( Курсовая работа, 34 стр. )
Гуманістична спрямованість навчально-виховного процесу у вищий школі (Украина) ( Реферат, 25 стр. )
ГУМАННО-ЛИЧНОСТНАЯ ТЕХНОЛОГИЯ Ш.А. АМОНАШВИЛИ ( Курсовая работа, 35 стр. )
Дайте визначення поняття "формування особистості" (Украина) ( Контрольная работа, 20 стр. )
Дана Дорониной Светлане Дмитриевне в том, что он проходила практику в МОУ СОШ № 56 Ленинского района г. Новосибирска (ул. Планировочная, 7). к2й4 ( Контрольная работа, 1 стр. )
Дана Красновой Евгении Александровне в том, что она проходила практику в МОУ СОШ № 33 Заельцовского района г. Новосибирска (ул. Линейная, 33 / 4). ( Контрольная работа, 1 стр. )
Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе (Белоруссия) ( Курсовая работа, 28 стр. )
Девиантное поведение ( Курсовая работа, 45 стр. )

Уводзіны

ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы

1.1. Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання

1.2. Асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы

1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка "Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання". Малажай Г.М.

1.4. Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа

ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

2.1. Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе)

2.2. Апісанне вынікаў даследавання

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

ДАДАТАК 1.

ДАДАТАК 2.

Навучанне мове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення і камунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычна напоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець як і для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ў паведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную і сэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкст звязнага маўлення.

Такое навучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэння і функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.

Змест сістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.

У час вывучэння школьнікі:

- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;

- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;

- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;

- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.

Значнасць раздзела "Марфалогія" ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многія даследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, "граматыка як раздзел навукі пра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб'ёму, і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў і ўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнай сістэме заняткаў мовай вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быць паспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай, бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і на функцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы" [4; 69].

Д.Ціхаміраў дае наступнае азначэнне граматыцы: "Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіць за мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэнне абстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіця валодала несвядома" [4; 69].

Калі засяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюць наступныя варыяцыі:

Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя - садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.

Практычныя мэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.

Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.

Улічваючы вышэйадзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.

Мэтай даследавання курсавой работы з'яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучання марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы.

У суадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:

1. Прааналізаваць інфармацыю, што існуе ў метадычнай літаратуры па тэме даследавання;

2. Разгледзець метады і прыёмы вывучэння марфалогіі, якія прапануюцца навукоўцамі;

3. З дапамогай даследавання выявіць найбольш прадуктыўны метад вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

Прадметам вувычэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел марфалогіі ў 7 класе.

Аб'ектам вывучэння выступаюць, адпаведна, вучні 7 класа.

На наш погляд, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

1. Бушыла Н.В. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот (урок-практыкум VІІ клас)// Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9, - С.48.

2. Валочка Г.М. Вывучэнне дзеепрыслоўяў у VІІ класе //Беларуская мова і літаратура, - 1998, - №3.

3. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. Дапам для філал. фак. ун-таў. - Мн.: Універсітэцкае, - 1985. - 151 с.

4. Васюковіч Л. Структура навучальнага тэксту школьнага падручніка па беларускай мове// Роднае слова, - 2007, - №1, - С.46-47.

5. Васюковіч Л.С., Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: Практыкум: Вучэбны дапаможнік. - Мн.: Універсітэцкае, 1999. - 176 с.

6. Гардзей Н. Аб некаторых праблемах параўнальнага даследавання марфалогіі беларускай і рускай моў //Беларуская лінгвістыка. Вып. 35, - Мн.: 1989.

7. Гулякевіч А.І. Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую //Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №2.

8. Елисеева Л.В. Особенности изучения морфологии русского языка в белорусской школе. - Мн., - Нар. асвета, - 1980, - 96 с.

9. Кечык С. Дзеепрыслоўе ў адносінах да дзеючай асобы ў сказе//Нар. асвета. - 1976. - №2. - С. 43 - 48

10. Кулеш Г. Націск дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў// Роднае слова, - 2003, - №10.

11. Курсавыя працы па беларускай мове: Вучэбны дапаможнік для філал. факультэтаў пед ін-таў/ Л.А.Акаловіч, Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош і інш.- Мн.: Выш.шк., 1990. - 159 с.

12. Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 7 класа% Дапам для настаўніка. - Мн., Нар.асвета, 1981. - 104 с.

13. Лепешаў І. "Крупені ўволю я паеўшы...": ужыванне дзеепрыслоўяў //Роднае слова, - 2002, - №5.

14. Мацеева Я. Развітанне з марфалогіяй урок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы VІІ клас //Роднае слова, - 2003, - №3.

15. Навумчык М. Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў// Роднае слова, - 2001, - №7, - с.75.

16. Саматыя І.Функцыянальная накіраванасць навучання марфалогіі//Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1991, - №4, - С.25

17. Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі: Дапаможнік для настаўнікаў. - Мн, - Беллітфонд, - 2000, - 129 с.

18. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1980, - 238 с.

19. Тарарака Р.І. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма //Беларуская мова і літаратура, - 2006, №12.

20. Цясевіч А.Р. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання: іх утварэнне, правапіс і ўжыванне //Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №3, - с. 24-26.

21. Шкарадзёнак Т.П. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў (тэхналогія праблемнага навучання) // Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9

22. Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. - Мн.: Выдавецтва БДУ, - 1975, - 79 с.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «DipMaster-Shop.ru»